«Маладзечна-2022»

XXI Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022» 

сабраў прыхільнікаў мастацтва ў культурнай сталіцы Мінскай вобласці

10-11 чэрвеня

 

Асаблівасць сёлетняга фестывалю — прысвячэнне яго Году гістарычнай памяці, 140-годдзю класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 75-годдзю з дня нараджэння заснавальніка і ідэйнага натхняльніка фестывалю Міхаіла Фінберга.

Як заўсёды, у свяце прынялі ўдзел не толькі канкурсанты і прафесійныя музычныя калектывы, фестывальную традыцыю падтрымалі  прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі — паэты і празаікі ўсіх абласцей нашай краіны. Кветкамі, цёплымі апладысментамі горад вітаў гасцей.  Словамі добрых пажаданняў, вершамі, песнямі,  адгукнуліся  літаратары Міншчыны: першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзяцячая пісьменніца, перакладчыца Алена Стэльмах; намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення СПБ, паэтэса Ірына Карнаухава; паэт-песеннік Кастусь Цыбульскі; сааўтар найцікавейшага праекта «Бачу Беларусь такой» Удзіслаў Цыдзік.

Пісьменніцкая дэлегацыя наведала радзіму Янкі Купалы, усклала кветкі да помніка песняра, зладзіла паэтычную імпрэзу, наведала філіял Літаратурнага музея беларускага класіка.

Заключным акордам свята стала творчая сустрэча паэтыў Саюза пісьменнікаў Беларусі з членамі Саюза кампазітараў, што дало надзею на стварэнне новых сумесных твораў.

  

З поўнай фотасправаздачай аб мерапрыемстве можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі http://www.oo-spb.by/index.php?id=3475

Фатограф Васіль Кулікоў

Прэс-служба МАА СПБ