Літаратурны марафон «Святло Вялікай Перамогі». Таццяна ЦВІРКА
Па просьбах нашых шматлікіх чытачоў
літаратурны марафон
«Святло Вялікай Перамогі»
працягвае знаёмства з гістарычнымі дакументамі і творамі пісьменнікаў Міншчыны
Таццяна ЦВІРКА
У БРОНЗЕ, У ПАМЯЦІ, У ВЕРШЫ…
–
–
Анастасіі Фамінічне Купрыянавай і ўсім савецкім матулям,
якія аддалі на алтар Айчыны сваіх дзяцей.
Манумент у Жодзіне ў гонар савецкай маці-патрыёткі. Правобразам створанага помніка
(скульптары А. Заспіцкі, I. Міско, М.Рыжанкоў, архітэктар А. Трафімчук)
стала жыхарка г. Жодзіна А. Ф.Купрыянава, маці семярых дзяцей,
пяцёра з якіх не змаглі вярнуцца дамоўз ваенных дарог.
Радасны дзень Перамогі Анастасія ФамінічнаКупрыянава сустракала адна,
а на яе стале ляжалі пахаванкі.
Міхаіл памёр ад ран у Барысаўскай турме,
Мікалай прапаў без вестак у снежні 1944 года на тэрыторыі Польшчы,
Сцяпан забіты 29 ліпеня 1944 года ў Беластоцкай вобласці Польшчы,
Уладзімір прапаў без вестак,
Пётр па-геройску загінуў, закрыўшы целам амбразуру варожага дзота 2 лістапада 1944 года
пры вызваленні Латвіі. Яму было прысвоена званне
Героя Савецкага Саюза.
–
МАЦІ.
ВЕРШ-ПРЫСВЯЧЭННЕ
–
Мама. Матуля. Мамулечка. Маці…
Вочы заўжды ў трывозе.
Б’ецца пад сэрцам сардэчка дзіцяці –
дзевяць месяцаў носіць.
І на руках затым многа гадочкаў
няньчыць крывінку, песціць,
а ў сваіх думках дачок і сыночкаў
носіць да самай смерці…
–
Мама. Матуля. Мамулечка. Маці…
Вочы іскрацца пяшчотай –
бегаюць побач маленькія «шчасці»,
дапамагаюць з ахвотай.
Хлопчыкаў шэсць і дачушка Ганулька
дружна раслі-падрасталі,
разам гулялі ў лапту і бірулькі,
будучыню праракалі.
–
Мама. Матуля. Мамулечка. Маці…
Вочы з’ядае знямога.
Пахне палынам і воскам у хаце –
моліцца перад дарогай.
Чорная вестка. Чорнае ранне.
Чорная стужка на лёсе.
Саракавыя… Выпрабаванне
вайной па жыцці прайшлося.
–
Мама. Матуля. Мамулечка. Маці…
Вочы ад слёз аслеплі.
Здымкі сыночкаў пальцамі гладзіць,
употай надзею цепліць.
Сцёпка, Мікола, Мішка, Валодзя
і наймалодшы – Пеця.
У небяспечным дзеці паходзе –
усе пяцёра – па свеце…
–
Мама. Матуля. Мамулечка. Маці…
Вочы паперкам не вераць!
Пяць пахаванак… Нябёсаў пракляцце…
Чым яе гора змераць?
Волаты-хлопцы. Дзеткі. Сыночкі…
Не пераступяць парога…
Крык мацярынскі майскаю ноччу
салютаваў перамогу!
–
Мамы. Матулі. Мамулечкі. Маці…
Вочы – да дна ў чаканні.
Дзе ж вы, Валеркі, Сашы, Уладзі,
Юркі, Сяргеі, Вані?..
Колькі ж ёй трэба – пражэрлівай смерці?..
О, Усемагутны, скажы нам!
Самае страшнае гора на свеце –
Дзяцей перажыць сваіх… мамам.
–
Мамы. Матулі. Мамулечкі. Маці…
Вочы – у мармуры вечным…
Вам, патрыёткам, помнікі ладзім,
Нізкі паклон шлём сардэчны.
Анастасіі, Праскоўі, Марыі…
Шмат Вас – матуль-гераіняў!
Камнем магільным у смутку застылі…
Памяць пра Вас не згіне!
–
МАТЕРЯМ.
СТИХОТВОРЕНИЕ-ПОСВЯЩЕНИЕ
–
Мама. Мамулечка. Мамочка. Матерь…
Глаза тревога морозит.
Бьётся под сердцем сердечко дитяти –
девять месяцев носит.
И на руках затем много годочков
не устаёт лелеять.
А в своих мыслях дочек-сыночков
носит до самой смерти…
–
Мама. Мамулечка. Мамочка. Матерь…
Нежность глаза целует –
Рядом малютки! Вот оно – счастье!
Трудятся, пишут, танцуют…
Мальчиков шесть и дочурка Ганулька
дружно росли-подрастали,
вместе играли в лапту и бирюльки,
будущее предрекали.
–
Мама. Мамулечка. Мамочка. Матерь…
Усталость глаза съедает.
Воск и полынь… Одуряюще в хате…
Молится. Вся седая.
Чёрная весть, зорька встала, как копоть,
чёрная лента на доле…
Сороковые… Огненной пробой
по жизни прошлись войною.
–
Мама. Мамулечка. Мамочка. Матерь…
От плача глаза ослепли.
Снимки сыночков пальцами гладит,
втайне надежду теплит.
Стёпка, Микола, Мишка, Володя,
Петя – младшенький самый.
В очень опасном дети походе –
статны, горды, упрямы…
–
Мама. Мамулечка. Мамочка. Матерь…
Глаза бумажкам не верят!
Пять похоронок… Небес проклятье…
Кто её горе измерит?
Парни-герои! Детки. Сыночки…
В дом родной не приедут!
Крик материнский майскою ночью
салютовал Победу!
–
Мамы. Мамулечки. Мамочки. Матери.
Глаза – до дна – в ожиданье.
Где вы, Валерки, Сашеньки, Владики,
Юрки, Сергеи, Вани?..
Сколько ж ей нужно – прожорливой смерти?..
О, Всемогущий, скажи нам!
Самое страшное горе на свете –
Детей пережить своих… мамам.
–
Мамы. Мамулечки. Мамочки. Матери…
Глаза ваши в мраморе вечном
Ждут, что придут… Двое…Четверо… Пятеро…
Низкий поклон вам сердечный.
Анастасии, Прасковьи, Марии…
Матери-героини!
Камнем могильным в скорби застыли.
Память о Вас не сгинет!
–
Прэс-служба МАА СПБ