19 красавіка ў сталіцы разгорнецца “Бібліяноч”

19 красавіка ў сталіцы разгорнецца “Бібліяноч”

Мерапрыемства праходзіць штогод у многіх краінах свету ў падтрымку культуры чытання.

Арганізатары паведамляюць, што ў Мінску акцыя «Бібліяноч-2019» пройдзе з 19:00 да 23.00 у 7 буйных бібліятэках горада, кожная з устаноў абрала для сябе асобную тэму.

У спісе кропак мінскай “Бібліяночы”: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) з тэмай “НББ.БібліяLIVE”, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15) з тэмай “Элементы жыцця”, Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16) з тэмай “Гарадскі квартал”, Фундаментальная бібліятэка БДУ (пр-т Незалежнасці, 4) з тэмай “Бібліятэчная антрэпрыза”, Навуковая бібліятэка БНТУ (вул. Я. Коласа, 16) з тэмай “Кнігі +”, Бібліятэка БДТУ (вул. Свярдлова, 13А) з тэмай “Пушкіну і не снілася”, Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі сумесна з Рэспубліканскай навуковай медыцынскай бібліятэкай (вул. Казінца, 86, корп. 2) з тэмай “Аграсядзіба запрашае…”

Уваход вольны.

«Сугучча»

Паводле матэрыялаў НББ, афіцыйнай старонкі Бібліяночы-2019 у сацыяльнай сетцы VK.